Мужчына распавёў, што днём там без нагляду гуляюць дзеці, бегаюць па двух паверхах, высоўваюцца ў не зашклённыя аконныя праёмы. Па вечарах жа кантынгент забаўляюцца сталее: падлеткі і моладзь залазяць у «заброшку» і п'юць там піва, чуецца гучны смех, музыка, грубыя і матныя словы.
Наш чытач распавёў, што ўжо звяртаўся ў міліцыю, пасля чаго «заброшка» трохі аціхла. Але з часам усё аднавілася, і чэрвенцы, якія жывуць па суседстве асцерагаюцца, як бы не адбылося якога-небудзь няшчаснага выпадку. Зусім нядаўна з дому чуўся плач, і выбегла дзеці, сказалі, што адна з дзяўчынак звалілася і моцна стукнулася.
Калісьці каля дома былі гаспадары, але, пачаўшы будаўніцтва, яны яго не завяршылі і жыць там не сталі. У доме збудаваны сцены, ён накрыты дахам, абнесены плотам. Але няма вокнаў і дзвярэй, таму ўнутр пракрасціся вельмі лёгка. Па словах грамадзяніна А., гаспадары не прыязджалі ўжо некалькі гадоў, мабыць, дом нікому з іх не патрэбны.
Магчыма, праваахоўныя органы зацікавяцца гэтым размешчаным у канцы вуліцы Чапаева домам, і пасля публікацыі доступ аматарам сумніўных забаў будзе ў яго зачынены.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

