У абодвух выпадках інтэрнэт-злодзеі дзейнічалі па аднолькавай схеме - ўзломвалі старонкі карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «Вконтакте» і падчас перапіскі ад іх імя пад выглядам просьбы аб грашовай дапамозе атрымлівалі дадзеныя банкаўскіх рэквізітаў плацежных картак пацярпелых.
Усяго з пачатку года па заявах жыхароў Чэрвеньскага раёна распачата 8 крымінальных спраў па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі». Мінімум, што пагражае інтэрнэт-злодзеям за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі - штраф, максімум - пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.
Ігар Адамовіч

