Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Жнівень 2019

У вёсцы Грабянец Чэрвеньскага раёна арганізавалі «Бібліятэчныя канікулы»

Праграму летняга чытання «Бібліятэчныя канікулы» падрыхтавала для дзяцей і падлеткаў бібліятэкар Грабянецкай бібліятэкі Святлана Пархамовіч.

Як распавяла «Раённаму весніку» загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Галіна Ніціеўская, у рамках праграмы дзеці не толькі чытаюць кнігі, газеты, часопісы, але і асвойваюць тэхніку пляцення з пацерак, шыюць мяшэчкі для лекавых раслін, робяць вазы для кветак з дэкаратыўнага бетону, малююць герояў народных казак.

Юныя наведвальнікі бібліятэкі таксама з цікавасцю ўдзельнічаюць у экскурсіях на прыроду, гульнях і конкурсах, прысвечаных чытанню.

У чытальнай зале штодня працуе салон «Маленькая фея». Яго «гаспадыня» Алена Гурэнчык робіць дзяўчынкам арыгінальныя прычоскі, вучыць іх заплятаць касічкі самастойна.

Ігар Адамовіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць