Старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя казаў пра нараджальнасці, аб падтрымцы маладых сем'яў дзяржавай, аб дасягненнях лекараў Мінскай вобласці, аб новым абсталяванні, аб кадравых праблемах.
Да размовы аб наркаманіі Аляксандр Іванавіч таксама падышоў з медыцынскага пункту гледжання. Паводле афіцыйнай статыстыкi сусветнай арганізацыі аховы здароўя на нашай планеце жыве 275 мільёнаў людзей, якія пакутуюць залежнасцю ад наркотыкаў. Штогод ад гэтай хваробы памірае 470 тысяч. Дастаткова адной ін'екцыі гераіну, каб зрабіць чалавека нарказалежным. Зберагчы падлеткаў, моладзь ад гэтай смяротнай небяспекі могуць бацькі. Каханне, клопат, увага, сумесная прагулянка паменшаць рызыкі ўздзеяння на дзяцей прадстаўнікоў наркабізнесу.
Існуе інфармацыя пра адказы наркаманаў пра прычыну першага ўжывання наркотыкаў. 75% гэтых людзей адказалі, што да першага прыёму іх падштурхнула цікаўнасць. 25% апытаных назвалі іншыя прычыны: перайманне, мода, крушэнне ідэалаў і духоўна-маральных арыенціраў. У сувязі з гэтым на першы план выходзяць пытанні захавання сям'і, прапаганда сямейных каштоўнасцей, духоўнай і душэўнай блізкасці дзяцей і бацькоў.
Тэму выхавання, узаемадапамогі, важнасці моманту працоўнай згуртаванасці ў калектыве, здольнасць падтрымаць таварышаў у цяжкую хвіліну працягнула старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коцiна. Вольга Барысаўна адзначыла, што калектыў работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы такім і з'яўляецца. Сёння тут дасягнуты паказчык - 100% сяброўства ў прафсаюзе ўсіх работнікаў.
Далей старшыня раённай арганізацыі распавяла пра змены ў Працоўным кодэксе, аб кантрактах і калектыўных дагаворах.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

