Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Жнівень 2019

Пытанні рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №1 абмеркавалі на сесіі Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў

Аб некаторых пытаннях рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» дэпутатаў праінфармавала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ала Шахоцька.

Яна, у прыватнасці, адзначыла, што ў першым квартале на Чэрвеньшчыне у два разы знізіўся агульны ўзровень вытворчага траўматызму ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Разам з тым, назіраецца рост траўматызму з цяжкімі наступствамі. Тры з чатырох выпадкаў адбыліся ў сельскагаспадарчых арганізацыях. У двух з іх вінаватыя самі пацярпелыя, якія груба парушылі патрабаванні інструкцыі па ахове працы.

На працягу шэрагу гадоў прасочваецца тэндэнцыя зніжэння агульнага ліку гібелі жыхароў раёна ад знешніх прычын. Аднак застаецца высокай удзельная вага загінулых ад суіцыдаў. Дзякуючы прафілактычнай рабоце, у гэтым годзе ўдалося не дапусціць гібелі людзей у выніку злачынстваў, вытворчага траўматызму, ўтаплення, дарожна-транспартных здарэнняў...

Таксама Ала Шахоцька засяродзіла ўвагу дэпутатаў на пытаннях бяспекі дарожнага руху, пажарнай бяспекі і абароны ад надзвычайных сітуацый, папярэджанні гібелі людзей на вадзе, інфармацыйна-асветніцкай працы па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Абмеркаваўшы інфармацыю Алы Шахоцька, дэпутаты прынялі рашэнне, накіраванае на ўдасканалення работы па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №1.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць