Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

15 Жнівень 2019

На Чэрвеньскім вытворча-харчовым заводзе прайшоў дзень інфармавання насельніцтва

На сустрэчу з калектывам прадпрыемства прыйшла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Раскрываючы тэму «Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь», яна ў прыватнасці, адзначыла, што актыўную працу ў гэтым кірунку праводзіць раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Сярод найбольш значных мерапрыемстваў з яе ўдзелам - традыцыйная акцыя да Дня маці, эстафета правядзення якой перадаецца ад сельсавета да сельсавета. Важным крокам у падтрымцы мацярынства і дзяцінства з'яўляецца аказанне адраснай дзяржаўнай дапамогі шматдзетным сем'ям напярэдадні новага навучальнага года.

Яшчэ адна тэма Дня інфармавання - прафілактыка наркаманіі. Як падкрэсліла Лідзія Шчацінка, яе эфектыўнасць шмат у чым залежыць ад пазіцыі дарослых. Бацькі павінны кантраляваць паводзіны дзяцей у інтэрнэце, бо часцей за ўсё наркотыкі распаўсюджваюцца з дапамогай сацыяльных сетак.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць