Каб пазбегнуць ўзнікнення і распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней неабходна выконваць наступныя меры:
- праводзіць штодзённы агляд свіней з мэтай своечасовага выяўлення магчымага захворвання жывёл;
- не скормліваць свінням харчовыя адходы і адходы, атрыманыя пасля забою свіней, праводзіць утылізацыю адходаў ва ўсталяваных месцах;
- не набываць корм і кармавыя дабаўкі невядомага паходжання ў неўстаноўленых гандлёвых месцах (абавязкова наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку кармоў, наяўнасць дазволу на гандаль і г.д.);
- не набываць жывых свіней, мяса і мясапрадукты ў неўстаноўленых гандлёвых кропках, без ветэрынарных суправаджальных дакументаў;
- дапускаць ветэрынарных лекараў на тэрыторыю прыватных падворкаў для агляду свіней і правядзення мерапрыемстваў;
- не дапускаць наведвання асабістых падворкаў староннімі асобамі;
- пастаянна весці барацьбу з грызунамі;
- не завозіць свіней без ўзгаднення з Дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна з іншых рэгіёнаў.
- пасля наведвання лесу карыстацца другой зменнай адзеннем і абуткам для абслугоўвання хатніх свіней;
- ўтрымліваць свіней безвыгульна (у адрыне);
- мець дэзінфекцыйныя сродкі, і карыстацца імі;
- неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свіней спецыялістам ветэрынарнай службы Чэрвеньскага раёна (ГУ «Чэрвеньская раённая ветэрынарная станцыя», ветслужбы сельскагаспадарчых арганізацый);
ПАМЯТАЕЦЕ:
Выкананне Вамі гэтых рэкамендацый накіравана на папярэджанне заносу АЧС на тэрыторыю Вашых падворкаў і прадухіленне эканамічных страт.
Па ўсіх ўзнікаючых пытаннях тэлефанаваць у ГУ «Чэрвеньская раённая ветэрынарная станцыя» па тэлефоне 28220.
В.А Жаўток, в.а галоўнага ветэрынарнага ўрача Чэрвеньскага раёна

