Аб раслінах яна ведае шмат. Таму пагадзілася расказаць членам клуба, як лепш распланаваць ўчастак, на якіх глебах якія расліны пасадзіць, як даглядаць за імі.
Жанчыны, якія збіраюцца ў клубе, маюць свае двары, прысядзібныя ўчасткі, дачы і жыва цікавіліся тым, як зрабіць іх утульнымі і прыгожымі, якія расліны больш падыходзяць для азелянення, як зрабіць прысядзібны ўчастак прывабным для навакольных.
Наталля Мікалаеўна - чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна з задавальненнем наведвае і клуб «Суразмоўца» ў Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па яе ініцыятыве ў мінулым годзе там адкрылі яшчэ адзін аматарскі клуб «Агароднік і садоўнік», якім яна кіруе на правах валанцёра.
Таццяна Марцьянава. Фота Галіны Гамеза

