Як паведаміла наглядчык могілак Ірына Макарэвіч, самавольнае ўсталяванне агароджы без пахавання з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем: арт. 23.39, п.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (самаўпраўства). Таму тым, хто жадае пакінуць за сабой права мець вольныя месцы ў агароджы, неабходна іх зарэзерваваць (забраніраваць) у Чэрвеньскім ЖКГ, напісаўшы заяву ў каб. №15, дом 31 (будынак гасцініцы) па вул.Луначарскага ў г.Чэрвень з наступнай аплатай.
У адваротным выпадку УП «Чэрвеньскага ЖКГ» мае права на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» ад 12.11.2001 г і ў новай яго рэдакцыі ад 08.01.2015 года №237-3 арт. №20 дэмантаваць агароджу па заканчэнні 3-х месячнага тэрміну пасля апублікавання аб гэтым афіцыйнага паведамлення ў газеце «Раённы весник» (апублікавана 17 жніўня 2019 года).
Таццяна Марцьянава

