На яго запросяць пераможцаў спаборніцтва на жніве, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці, прадстаўнікоў працоўных калектываў.
Тэрыторыю святкавання ўпрыгожаць 12 тэматычных падворкаў: збожжавы, бульбяны, кукурузны, малочны, агароднінны, фруктовы, рыбны, мядовы, хлебны, кветкавы, грыбны, мясны. Будуць працаваць выязны гандаль, гульнявыя, тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, атракцыёны, выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
У праграме свята - цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва, канцэрт, правядзенне конкурсаў на лепшы каравай, сноп, на самыя вялікія і самыя незвычайныя плады і гародніну.
Ігар Адамовіч

