Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
20 Жнівень 2019

«Салавейка» на «Таржках»: чэрвеньскі калектыў адзначаны дыпломам фестывалю на Магілёўшчыне

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» - адна з візітных картак Магілёўшчыны. Вакальны ансамбль «Салавейка» Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу стаў удзельнікам творчай часткі свята.

Першы дзень фестывалю быў дзіцячы, другі - маладзёжны, трэці - для ўсіх. На цэнтральнай плошчы Дрыбіна гасцей сустракалі пастаянныя вядучыя Дрыбша і Сымонiха.

Асновай фестывалю традыцыйна з'яўляюцца мясцовыя народныя промыслы. Дрыбінскі край добра вядомы шапавальным рамяством. Яно ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. У Дрыбіне робяць выдатныя валёнкі, шапкі-магеркі, рукавіцы, ўпрыгажэнні. На фестывалі адбылося дэфіле ў валенні і саламяных вырабах.

Таксама ў рэгіёне займаюцца салома- і бісерапляценнем, вышыўкай, рыхтуюць арыгінальныя стравы нацыянальнай кухні. Традыцыя праводзіць кірмашы, або, па-старадаўняму, «таржкi» - частка гісторыі гэтага краю. У недалёкае настальгічнае мінулае гасцей мерапрыемства пагрузіла выстава рэтра-аўтамабіляў 1960-70-х гадоў і канцэрт народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі. Завяршальным акордам «Дрыбінскі таржкоў» стала лазернае шоу і салют.

Чэрвеньскiя «Салавейкi» з поспехам выступілі на дзвюх канцэртных пляцоўках горада і атрымалі сваю першую ўзнагароду - Дыплом за ўдзел у фестывалі.

Нашы артысты пазнаёміліся з творчымі калектывамі Магілеўшчыны, а таксама з калектывамі з Расійскай Федэрацыі. Кіраўнік калектыву Андрэй ХУРСЕВIЧ упэўнены, што гэта можа стаць пачаткам выдатнай дружбы: «Мы абмяняліся кантактамі, дадаліся ў сябры і падпісчыкі ў соцсетках. Спадзяюся, наша першая сустрэча перарасце ў добрыя і цёплыя адносіны».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя ХУРСЕВІЧА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць