У жніўні гульцы лепшай школьнай каманды «Зорачка» паехалі ў Лідскі раён на адмысловую «знатакоўскую» змену лагера БЛІК (Беларускай лігі інтэлектуальных каманд). Юных знаўцаў ў лагеры сабралася дзвесце чалавек. Гэта хлопцы з усёй Беларусі. Было і каля трыццаці дарослых знаўцаў, тых, у каго падчас адпачынку знайшоўся час на любімае хобі. Ужо 21-ы сезон Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе такі «мэтанакіраваны» адпачынак для эрудытаў і інтэлектуалаў.
Вярнуліся хлопцы не толькі з новымі ведамі, і ўражаннямі, але і з высокімі дасягненнямі.
Выхаванцы трэнера Ірыны Вабішчэвіч выйгралі «Эрудыт-квартэт». У «Сваёй гульні» занялі трэцяе месца, паказаўшы чарговы раз наяўнасць дакладных ведаў і шырокага кругагляду. А ў Кубку лагера ў «Зорачкі» 7-е месца сярод 28 лепшых каманд краіны.
Разам з прызнанымі эрудытаў, фіналістамі «Я ведаю» Жорай Аляксеевым, Насцяй Дзягцяровай і Пашай Барбуком за месцы ў турнірнай табліцы лагера змагаліся гімназісткі Даша Дзядзела і Ксенія Зыль.
У дзевяцікласніка Пашы Барбука доўгі час было самае высокае месца на праходзіўшым у лагеры Чэмпіянаце Беларусі па індывідуальнай «Сваёй гульні» (IСГ). І толькі ў фінале ён саступіў вельмі дасведчаным адзінаццацікласнікаў. Тым не менш наш супер-фіналіст тэлешоў «Я ведаю» з лёгкасцю увайшоў у ТОП-10 па IСГ сярод школьнікаў Беларусі. Павел на восьмай пазіцыі. Даша Дзядзела таксама паказала высокі вынік, увайшоўшы ў ТОП-20.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сацсеткі ВК

