Такім чынам, у параўнанні з мінулым годам кошт платы за карыстанне падручнікамі вырас на 50 капеек.
Плата за карыстанне навучальнымі дапаможнікамі ў дашкольных установах адукацыі спаганяецца ў памеры 0,2 базавай велічыні (5,10 BYN).
Для дзяцей са шматдзетных сем'яў сума аплаты за карыстанне падручнікамі зніжаецца на 50%.
Школьнікам з сацыяльна неабароненых сем'яў падручнікі выдадуць бясплатна. На гэтую льготу могуць разлічваць, у прыватнасці, вучні з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзеці-інваліды, сіроты, а таксама навучэнцы з сем'яў, якія атрымліваюць дапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады.
Астатнім бацькам трэба аплаціць карыстанне падручнікамі да 1 кастрычніка.
Таццяна Марцьянава

