Social Weekend - гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў у Беларусі, які існуе больш за шэсць гадоў. Арганізатар - Мясцовы сацыяльны фонд «Добра», мэта якога прыцягненне рэсурсаў бізнэсу - інтэлектуальных, грашовых і іншых - для інвеставання ў сацыяльныя стартапы і дасягненне Мэт ўстойлівага развіцця. Фонд таксама з'яўляецца Офісам Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі.
За ўвесь час праз конкурс прайшло больш за 3 000 унікальных ідэй, якія ператварыліся ў больш за 250 гісторый поспеху. Сярод іх праект VR-Health, які прапануе унікальнае рашэнне для рэабілітацыі людзей пасля інсульту, каманда марафонцаў з дзецьмі з інваліднасцю «Крылы анёлаў», пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл», IT-школе для слаба чуючых My Freedom, ініцыятыве аб падарожжах для пажылых людзей «Пенсія. Неба. Самалёт», праект DeepDee, якія займаюцца дыягностыкай розных захворванняў па аналізе здымкаў вочнага дна на мабільны тэлефон, праекце «Асаблівы падыход», які адкрыў для людзей з траўмамі пазваночніка магчымасць займацца экстрэмальнымі воднымі відамі спорту.
- Мы верым, што кожны чалавек можа зрабіць свет лепш, хоць бы вакол сябе. У кагосьці гэта ідэі, у кагосці уменні і навыкі, у кагосці час, у кагосці экспертыза, а ў кагосці час, - кажа кіраўнік конкурсу Аляксандр Скрабоўскі. - Social Weekend аб'ядноўвае людзей для вырашэння розных задач. Мы ствараем гэты конкурс разам з мецэнатамі і з беларускага бізнэсу, каб людзі, якія прыдумалі добрую ідэю, звязаную з мастацтвам, інфраструктурай, медыцынай, IT, навукай і адукацыяй, не хавалі яе ў сваёй галаве, а распавядалі свету, знаходзілі каманду, грошы (калі яны неабходныя).
У рамках конкурсу ўдзельнікам прапануюць не толькі грашовы прыз у розных намінацыях, але і бясплатнае навучанне ад ментараў-практыкаў краіны ў галіне маркетынгу, бізнес-мадэлявання, прадзюсавання, юрыспрудэнцыі, фінансаў, SMM, PR (усяго больш за дзесяць курсаў, якія дазволяць запусціць праект нават з нуля).
За шэсць гадоў у праекты інвесціравана больш 650 000 BYN. Намінацыі ў конкурсе выстаўляюць беларускія кампаніі і мецэнаты. Прызавы фонд Чатырнаццатага сезону яшчэ фармуецца. У мінулым сезоне ён склаў за 75 000 BYN. Найбольшую суму сацыяльных інвестыцый - за 16 000 BYN - атрымаў праект MIFF сталічнага планетарыя. У кастрычніку яны правядуць Міжнародны фестываль поўнакупальных фільмаў у Мінску.
Заяўкі прымаюцца онлайн з усяго свету ад актывістаў і арганізацый - да 30 верасня на афіцыйным сайце конкурсу http://socialweekend.by. Абавязковая ўмова - праект павінен быць рэалізаваны на тэрыторыі Беларусі.
Анастасія Пiсчанкова, PR-менеджэр Social Weekend

