Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 Жнівень 2019

Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць: Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за перавозкай дзяцей у аўтатранспарце

Канчатак летніх канiкул і пачатак навучальнага года традыцыйна характарызуецца шэрагам пагроз забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе. Адной з асноўных такіх рызык з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозкі дзяцей з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арганізаваных груп аўтобусамі. Не менш важнай акалічнасцю з'яўляецца страта за час летніх канікул навыкаў бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах высокай інтэнсіўнасці руху аўтатранспарту.

У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя з 18 па 24 жніўня 2019 года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Маленькі пасажыр - вялікая адказнасць!».

Супрацоўнікамі ДАІ сумесна з падраздзяленнямі міліцыі грамадскай бяспекі ва ўзмоцненым рэжыме арганізаваны кантроль за выкананнем кіроўцамі бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Парушальнікі будуць прыцягнуты да строгіх мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.5 ст.18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

Паважаныя вадзіцелі! Ад сітуацыі, якая раптоўна можа ўзнікнуць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся пра сваіх маленькіх пасажырах загадзя!

Аляксандр Манулік, чвад начальніка АДАІ Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць