Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Жнівень 2019

У Чэрвеньскім раёне кіроўца ААТ «Раванічы» на жніве перавёз 2 000 тон збожжа

21 жніўня, у гарачы жнівеньскі дзень, на зыходзе жніва ў Чэрвеньскім раёне - мясцовы рэкорд.

Кіроўца гаспадаркі ААТ «Раванічы» Андрэй Гоман на перавозцы збожжа ад камбайнаў дасягнуў адзнакі 2 000 тон. Першы і пакуль адзіны ў раёне перадавік - «двухтысячнік».

Старэйшы камбайнер гэтай гаспадаркі Сяргей Шышонак «узяў» у гэтыя дні сваю «тысячу». Такой жа адзнакі - «тысяча» - дасягнуў кіроўца ГП «Ганута-агра» Генадзь Міцкевіч.

Павіншаваць перадавікоў прама на поле прыехала старшыня райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Яфіменка. Яна ўручыла працаўнікам жніва Лісты падзякі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюзаў, а таксама каштоўныя падарункі. Павіншаваць землякоў прыехалі спецыяліст па ідэалагічнай працы ААТ «Раванічы» Тамара Цітавец і самадзейныя артысты Раваніцкага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Рыгора Ладуцькi.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць