Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Жнівень 2019

Пакатаўся і вярнуў: яшчэ адзін непаўналетні ў Чэрвеньскім раёне вырашыў запазычыць чужое аўто

Чарговы крадзеж транспартнага сродку, учынены непаўналетнім, зарэгістраваны ў Чэрвеньскім раёне.

Сямнаццацігадовы жыхар гарадскога пасёлка Смілавічы, маючы магчымасць трапіць у кватэру суседа па хаце і ведаючы, дзе ляжаць ключы ад яго аўтамашыны «Фальксваген Гольф», пакатаўся на ёй і паставіў на месца.

Магчыма, сусед, які ў гэты час з'ехаў на пару тыдняў у адпачынак, ні пра што б не здагадаўся. Але падчас паездкі падлетак пашкодзіў машыну.

І гэта, натуральна, не засталося незаўважаным. У дачыненні да згоншчыка ўзбуджана крымінальная справа.

Сяргей Качановіч, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць