Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

22 Жнівень 2019

Захацелася ў Хатынічы: чэрвеньскі ансамбль зрабіў шлях 250 кіламетраў, каб выступіць на радзіме сваёй салісткі

У мінулую нядзелю вакальны ансамбль «Салавейка» прарабіў вялізны шлях, каб парадаваць сваёй творчасцю жыхароў вёскі Хатынічы на Брэстчыне. Увогуле чэрвеньскія артысты пераадолелі за дзень 500 кіламетраў, каб выступіць на малой радзіме салісткі калектыву Надзеі ЧАРНІЦКАЙ.

Расказвае кіраўнік ансамбля Андрэй ХУРСЕВИЧ:

«Калі нам даслалі запрашэнне, я разумеў, што гэта будзе нялёгкая паездка: прыехалі, выступілі і ў той жа дзень дадому. Але адмовіць Надзеі ў просьбе з'ездзіць на яе радзіму, тым больш у гэты значны год для краіны - Год малой радзімы, - я не мог. Мы селі ў машыну і адправіліся на свята. Нас цёпла і гасцінна сустрэў старшыня Хатыніцкага сельвыканкама Генадзь Аляксандравіч ПЕРАШЧУК. Мы заўсёды выступаем ад душы, але тут, здаецца, выклаліся нават больш, чым на сто адсоткаў! Вельмі хацелася парадаваць Надзіных землякоў. І нам гэта ўдалося!

Было вельмі прыемна павіншаваць усіх жыхароў гэтага надзвычайнага кутка нашай радзімы. Мы ім прывезлі з нашай гасціннай Чэрвеньшчыны каравай ўраджаю 2019 года, а ў адказ атрымалі цэлую скрыню свежасабраных лісічак з рук кіраўніцтва сельвыканкама! Генадзь Аляксандравіч сказаў, што спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва і будзе заўсёды рады бачыць нас у сябе ў гасцях».

З падзячнага ліста Генадзя ПЕРАШЧУКА:

«18 жніўня ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці праходзіла свята вёскі «Мой любы край». Быў запрошаны і вакальны ансамбль «Салавейка» Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу. Выступленне калектыву стала яркім і незабыўным падзеяй для жыхароў вёскі. Чэрвеньскія артысты паказалі высокі мастацкі ўзровень і выканальніцкае майстэрства. Ад імя Хатыніцкага сельвыканкама прыміце словы падзякі і ўдзячнасці!»

Генадзь ПЕРАШЧУК выказаў надзею, што сяброўскія і творчыя сувязі паміж Чэрвенем і Хатынічамi будуць расці і мацнець. Ён пажадаў усім удзельнікам мастацкай самадзейнасці нашага горада моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя ХУРСЕВІЧА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць