Наогул праз год у першы клас збіраецца Максім. Але ці мала, а раптам і Сашку возьмуць?.. Бяруць жа яго на трэніроўкі, на забегі розныя... Можа і ў школу як-небудзь атрымаецца пралезці. Ён жа пранырлівы! Злаўчыцца, і - шась! А рукавы ў кашулі, між іншым, і закатаць можна!..
З пецярых дзетак вясёлай, прыгожай, спартыўнай сям'і КУРШАКОВЫХ ў школу ходзяць двое старэйшых: Насця і Арцём. Вопратку для школы тата з мамай купілі дзецям у Мінску. «Даношваць» няма чаго і не за кім, бо Насця - старэйшая дачка, а Арцём - старэйшы сын. Хоць, як прызнаюцца бацькі, пасля яго таксама нічога нікому з малодшых не дастаецца даношваць: шустры сынок сам усё так «даношвае», што часам і вырасці з рэчаў не паспявае.
Увогуле, купляюць кожны год усім усё новае. Насця пойдзе ў трэці клас. Арцём - у другой. Максіму яшчэ год хадзіць у садок. Сашка - ну, а што Сашка... Вялікая пакуль школьная рубашка! Самая малюпуся, усмешлівая падгадаваная Соня, пра школу пакуль мае вельмі цьмянае ўяўленне, як, уласна, і пра раённую газету. Таму лепш за ўсё ў яе падчас фотасесіі атрымлівалася не прымяраць «офісны стыль» і не абмяркоўваць пакупкі, а гуляць у «Дай мядзведзя - Мядзведзь ўпаў - Падай мядзведзя». Можа, біялогіяй будзе ў школе захапляцца, незразумела пакуль.
Многія чэрвеньскія сям'і, дзе ёсць школьнікі, таксама ўжо купілі ўсё неабходнае да пачатку навучальнага года. А між іншым, пагадзіцеся - калі ёсць новенькая школьнае адзенне і школьныя прыналежнасці, то і ў школу больш хочацца, праўда?!..
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

