У складзе дэлегацыі таксама старшыня райкама галіновага прафсаюза Віталь Труш, спецыялісты кіравання: загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы Віялета Аўсяннікава, загадчык метадычным кабінетам Ала Крук, кіраўнікі ўстаноў адукацыі: дырэктар Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Юрый Корсік, дырэктар Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Віктар Маслак, дырэктар Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Наталля Саўко, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Хмяльніцкая, малады спецыяліст, настаўнік пачатковых класаў Валевачэўскай СШ Алеся Сачок, ветэран педагагічнай працы Эма Анціпенка, намеснік дырэктара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі им.Х.Суціна г. п. Смілавічы Святлана Хасеневіч, лепшыя педагогі школ раёна.
Абласны форум падвядзе вынікі папярэдняга навучальнага года, вызначыць стратэгічныя арыенціры дзейнасці. На канферэнцыі адбудзецца ўшанаванне лепшых педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы і маладых спецыялістаў.
Таццяна Марцьянава

