Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Жнівень 2019

Чэрвеньскі лясгас: фотапастка «злавіла» парушальніка

13 ліпеня 2019 года ў 07:35 у квартале 76, выдзел 13 ляснога фонду Раваніцкага лясніцтва нашага лясгаса, сродкамі фота-фіксацыі ўстаноўлена, што грамадзянін N здзейсніў вываз і выкід бытавога смецця ў лясны фонд. На пошту ляснічага Раваніцкага лясніцтва Юрыя Гомана прыйшла фатаграфія, пасля чаго ён аператыўна выехаў на месца. Вінаваты прыбраў смецце, аплаціў штраф у памеры 1 б.в. — арт 15.30 (частка 1) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Вялікай праблемай для работнікаў лясной гаспадаркі з'яўляецца захламленасць лясоў. Несанкцыянаваныя звалкі ўздоўж узлескаў лесу , якія прымыкаюць да лясных дарог, смецце на лясных палянах і берагах лясных азёр - гэта тыя фактары, якія, на жаль, сталі ўжо амаль звыклай часткай навакольнага пейзажу. Бытавое і будаўнічае смецце нашы людзі ўпарта, бессаромна і безадказна выносяць, вывозяць у лес. Усё гэта работнікам лесу прыходзіцца прыбіраць і, натуральна, караць парушальнікаў. Але перш іх трэба знайсці, зафіксаваць на месте. Да ведама грамадзян: згодна з артыкулам 15.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь (у выпадку паўтору на працягу года, справа можа дайсці да крымінальнай адказнасці).

Тыя ж дзеянні, што выконваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, караюцца штрафам у памеры да 50 базавых велічынь , юрыдычнымі асобамі - да 300 базавых велічынь. Ніяк не могуць зразумець нядобрасумленныя грамадзяне, што, засмечваючы лесу, тым самым мы наносім велізарную шкоду экалогіі, а значыць, асабістаму здароўю, і сваімі ж рукамі адымаем ў будучых пакаленняў магчымасць нармальна жыць - піць чыстую ваду, дыхаць свежым паветрам, збіраць дары лесу.

Просім неабыякавых грамадзян: калі вы сталі сведкам выкіду смецця ў лясным фондзе - паведаміце ў аддзел лясной гаспадаркі лясгаса па тэлефоне 8 01714 2 81 14 або ў бліжэйшы лясніцтва.

Жанна Черновец, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць