Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Жнівень 2019

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Чэрвеньскага раёна ў першым паўгоддзі абмеркавалі на пасяджэнні выканкама

Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Чэрвеньскага раёна за першае паўгоддзе ішла размова сёння на пасяджэнні райвыканкама.

Станоўчая дынаміка склалася па большасці заданняў.

- Па выніках працы за першае паўгоддзе 2019 года ў цэлым па раёне забяспечана выкананне пяці з сямі прагнозных і дадатковых паказчыкаў, - адзначыў старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў. - З перавышэннем выкананы паказчыкі па экспарце тавараў, экспарце паслуг, вытворчасці валавой прадукцыі сельскагаспадарчымі арганізацыямі, аб'ёме будаўніча-мантажных работ і рознічнаму тавараабароту гандлю.

Па выкананні ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна з дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Гарцуеў.

- У справаздачным перыядзе дынаміка знешняга гандлю характарызуецца павелічэннем аб'ёму экспарту тавараў і паслуг, - сказаў ён. - Экспарт тавараў склаў 8,2 мільёнаў даляраў ЗША, або 119,1% да ўзроўню мінулага года. Павялічылі аб'ёмы экспарту валаўтваральныя прадпрыемствы «Нафтабітумны завод», «Белінтэрбокс», «Сучасныя эмульсіі» і шэраг іншых. У бягучым годзе значна вырас экспарт паслуг - у 4,3 разы пры прагнозе 103,2%. Адбылося гэта за кошт росту экспарту іншых дзелавых паслуг «Нафтабітумным заводам».

Разам з тым, не абышлося без крытыкі: у першым паўгоддзі ў раёне назіраўся адток прамых замежных інвестыцый (у суме 182,9 тысяч даляраў ЗША), менш планаванай - лічба па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы (43 пры плане 60). Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на правядзенні мерапрыемстваў, якія дапамогуць палепшыць становішча ў раёне і дасягнуць пастаўленых на бягучы год задач.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць