Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

26 Жнівень 2019

Нядзельнай раніцай на калгасным рынку ў Чэрвені

Зараз, у сезон нарыхтовак, жыхары горада цікавяцца гароднінай. Іх прапануюць і індывідуальныя прадпрымальнікі, і тыя, хто мае на ўласных прысядзібных участках лішнюю сельскагаспадарчую прадукцыю.

Як у і папярэднія гады попытам карыстаюцца памідоры, якімі гандлююць дзяўчаты з вёскі Красны Дар. Да іх прылаўка кожныя выхадныя выбудоўваецца чарга.

Памідоры, перцы, бульбу цыбулю, капусту, баклажаны можна купіць і ў нашых пастаянных заезджых прадаўцоў сельгаспрадукцыі з Століна. Цэны на ўсю сельгаспрадукцыю ў розных прадаўцоў прыблізна аднолькавыя.

Тут можна купіць і прывазную садавіну: вінаград, персікі, кавуны і дыні.

Хтосьці купляе банкі і вечкі для закатак, хтосьці - дэкаратыўныя расліны і кветкі для азелянення прысядзібных участкаў.

У памяшканні рынка - у продажы мяса. Цэны на яго практычна такія ж, як і ў крамах.

Прывозяць на рынак пасцельныя прыналежнасці нашы суседзі з Беразіно. Як заўсёды - прапануецца адзенне і абутак.

Напярэдадні 1 верасня на рынку шматлюдна: усё ж тут можна набыць рэчы танней і патаргавацца...

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць