Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

26 Жнівень 2019

Футбол: чэрвеньскі «Колас» саступіў на сваім полі капыльскаму «Будаўніку»

Сустрэча паміж «Коласам» і «Будаўніком» была чацвёртай у цяперашнім сезоне.

Пачатак гэтых супрацьстаянняў склалася ўдала для чэрвенцаў: у першым крузе групавога этапу чэмпіянату наша каманда ў гасцях перамагла капылян з лікам 1:0. Затым прайшлі два матчы Кубка вобласці, пра якія лепш не ўзгадваць, бо «Колас» быў двойчы біт будучымі ўладальнікамі ганаровага трафея - 0:5 у Капылі і 0:4 на сваім полі.

Узяць рэванш у заключным матчы групавога этапу чэмпіянату, ды яшчэ ў родных сценах, было для нашых не толькі справай гонару. Перамога над «Будаўніком» вывела б «Колас» на першае месца ў стартавай турнірнай табліцы фінальнай стадыі спаборніцтваў.

Першы тайм сустрэчы прайшоў у прыкладна роўнай барацьбе і скончыўся безгалявой нічыёй. Такім жа быў і пачатак другой паловы сустрэчы. А потым здарыўся сапраўдны кашмар для нашых футбалістаў і іх заўзятараў. На працягу дзесяці хвілін гульцы «Будаўніка» тройчы святкавалі ўзяцце варот Арцёма Аўраменка. Пры гэтым другі і трэці мячы госці забілі са штрафнога і пенальці, адпаведна.

Здавалася, што матч можа пайсці па сцэнары кубкавых. Але чэрвенцы знайшлі ў сабе сілы, каб адрадзіць інтрыгу ў гульні. Спачатку Ігар Шмідаў літаральна праз дзве хвіліны пасля выхаду на поле з лаўкі запасных магутным ударам прымусіў галкіпера «Будаўніка» вымаць мяч з сеткі. А неўзабаве Антон Петрушэня скараціў разрыў у ліку да мінімуму - 2:3.

Да фінальнага свістка заставалася яшчэ не менш чатырох хвілін, і шанцы звесці матч хаця б унічыю ў нашых заставаліся. Аднак іх фактычна перакрэслілі другая ў гульні жоўтая картка Дзмітрыя Чыстага і «прагнасць» суддзі ў полi, які, нягледзячы на ​​шматлікія паўзы ў гульні, дадаў да асноўнага часу матчу ўсяго тры хвіліны...

Так, ці інакш, але «Колас» працягвае барацьбу за чэмпіёнства ў фінальнай частцы спаборніцтваў.

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць