Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
26 Жнівень 2019

Дружна - не грузна: жыхары вуліцы Караленкі ў Чэрвені выйшлі на добраўпарадкаванне

Вуліца бярэ пачатак ад газаразмеркавальнай станцыі на лузе за горадам. І гэтая яе частка знаходзіцца ў нізіне. Сёлета тут паўстала праблема: моцныя дажджы размылі праезную частку, затапілi вуліцу і зрабілі яе непрыдатнай ні для руху машын, ні для пешаходаў.

Людзі звярнуліся ў райвыканкам. Там адгукнуліся адразу і падсыпалі вуліцу дарожна-гравійнай сумессю. Здавалася б, праблема вырашана. Ды не тут-та было: новая хваля дажджоў зноў змыла ў канаву тое, што было насыпана. Лавіна вады падчас дажджоў ідзе з вуліцы Ленінскай, дзе няма ліўневай каналізацыі на праезнай частцы, і вада адтуль знаходзіць выхад на вуліцу Караленка, якая, пачынаючы з Ленінскай, ідзе ўніз пад ўхіл.

Па вуліцы раней была выкапана канава для сцёку вады, ля пад'ездаў да дамоў і цяпер ёсць трубы. Але ўсё гэта зарасло травой. Жыхары вуліцы вырашылі самі, хоць неяк змяніць сітуацыю: дружна ўзяўшыся за рыдлёўкі, выйшлі ачысціць гэты роў. Гэта на нейкі час пазбавіць праезную частку ад вады, хоць яна мае патрэбу ў капітальным рамонце...

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць