Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

26 Жнівень 2019

Акцыя «Увага - дзеці!»: з 25 жніўня кіроўцам трэба ўключыць блізкае святло фар

У сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года Дзяржаўтаінспекцыя з 25 жніўня па 5 верасня праводзіць акцыю «Увага – дзеці!»

У гэты перыяд кіроўцам трэба ў светлы час сутак уключыць блізкае святло фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь (да 51 рубля).

Акцыя праводзіцца штогод і накіравана на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. ДАІ заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі на дарогах, асабліва паблізу ўстаноў адукацыі, пры праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.

Дзяржаўтаінспекцыя Чэрвеньскага раёна

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць