Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

26 Жнівень 2019

На абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў ушаноўвалі лепшых: у ліку ўзнагароджаных і намеснік дырэктара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ім. Х. Суціна г. п. Смілавічы Святлана Хасяневіч

За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі Мінскай вобласці старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка абвясціў Святлане Хасяневіч Падзяку.

Гэта не першая ўзнагарода педагога. Пяць гадоў таму Святлана Якаўлеўна была ўдастоена ўзнагароды «Выдатнік адукацыі». Ёсць і іншыя ўзнагароды. Пятнаццаць гадоў яна працуе ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. За гэты час шмат у гэтай установе дадатковай адукацыі змянілася. Асаблівы яе гонар – музей «Прастора Суціна», у стварэнні якога Святлана Якаўлеўна прымала актыўны ўдзел. І цяпер у намесніка дырэктара ўстановы шмат клопатаў. А аб выніках працы ўсяго калектыву сведчаць шматлікія граматы і дыпломы, атрыманыя выхаванцамі цэнтра ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць