Намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар медыцынскіх навук, прафесар Сяргей Красноў у інтэрв'ю СМІ даў рэкамендацыі аб тым, якія аналізы трэба здаваць 30-гадовым.
«Злаякасная пухліна - гэта захворванне пераважна пажылых людзей. Але людзі ва ўзросце 30-35 гадоў павінны абследавацца адзін раз у год. Гэта тычыцца не толькі злаякасных пухлін, але і іншых захворванняў, якія нашмат часцей сустракаюцца ў гэтым узросце і могуць прыводзіць да такіх цяжкіх наступстваў, як рак. Кожны год трэба здаваць агульны і біяхімічны аналіз крыві, аналіз мачы, мераць артэрыяльны і ўнутрывочны ціск, рабіць УГД органаў брушнай паражніны і малога таза. Каб своечасова выявіць рак шыйкі маткі, жанчынам раз у год трэба рабіць мазок і здаваць аналіз на цыталогіі.»
Галіна Гамеза

