Для вясёлага і цікавага жыцця, класных канiкул і напоўненых яркімі падзеямі денёчкаў трэба зрабіць толькі адно: заскочыць да мясцовай... пенсіянеркi! Так-так, яны бываюць такія: спагадныя, вясёлыя, лёгкія на ўздым, а ўжо выдумшчыцы!..
Iванiчскiм дачнікам пашанцавала: ім не трэба хвалявацца, дзе іх сталічны дзіцятка. Калі дзіцятка да абеду разам з сябрамі дзесцi знікае, значыць, яно пад наглядам і занята чым-небудзь важным, патрэбным і карысным. Каго хочаш спытай: кожны ў вёсцы скажа, што часцей за ўсё дзеці і падлеткі збіраюцца каля дома Ларысы Арэхавай.

Па раніцах гэтая сям'я доўга не спіць: як тут спаць, калі пад вокнамі натоўп моладзі, і ва ўсіх пытанне: «А што сёння будзем цікавага рабіць?!»
Нават на турслёте пабывалі! Дапамагалі выступаць камандзе аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі.

Шкада, што канікулы сканчаюцца. Увосень у школе будзе што ўспомніць: конкурсы і спаборніцтвы, імправізаваныя дыскатэкі, вячоркі ў вогнішча з размовамі па душах, вясёлыя гульні, жарты і розыгрышы, паходы на рэчку, бесклапотная весялосць і новыя сябры. «Дзякуй, Іванічы! Чакаем новых канiкул!»- кажуць хлопцы.

НаталляКАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Ларысы Арэхавай

