Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

27 Жнівень 2019

Выбары-2019: у Чэрвеньскім раёне вызначаны месцы, дзе забаронена праводзіць пікетаванне для збору подпісаў выбаршчыкаў

Аб вызначэнні на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

На падставе часткі адзінаццатай артыкула 61 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

1. Вызначыць наступныя месцы ў Чэрвеньскім раёне, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання:

1.1 плошчу Свабоды г. Червеня, акрамя парку, размешчанага на названай плошчы;

1.2. прыпыначныя пункты грамадскага транспарту (у межах пасадачных платформаў).

2. Апублікаваць гэта рашэнне ў раённай газеце «Раённы веснік» і размясціць на афіцыйным сайце Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Шахоцька А.К.

Старшыня В.Н.Казлоў

Намеснік старшыні А.I.Гарцуеў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць