Абодва гульца атрымалі ў узнагароду інтэрактыўныя электронныя дошкі для сваіх навучальных устаноў. Сёння прызы прыбылі ў гімназію і чацвёртую школу.

Прыйшлі на ўручэнне і самі хлопцы-пераможцы, і іх сябры-аднакласнікі, і настаўнікі, і дырэктары, і фатографы, і тэлебачанне. У Пашы, Насці і іх трэнера Ірыны Вабішчэвіч для ТБ ўзялі інтэрв'ю, якое можна будзе ўбачыць ужо сёння ўвечары.

Здорава і нават вельмі выгадна быць эрудытам і дзе-небудзь перамагаць. І сабе самаацэнку павышаеш, і родным прыемна, школа ганарыцца табой, усякія матэрыяльныя бонусы атрымлівае; а горад пачынаюць пазнаваць ва ўсёй Беларусі: «Чэрвень? Гэта дзе разумных шмат?!» Прыемна!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

