Выставіць ацэнку могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. Працэс рэгістрацыі на партале даволі просты: патрабуецца паказаць адрас электроннай пошты і задаць пароль для ўваходу.
Ацаніць арганізацыю прапануецца па чатырох пунктах: прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі; даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі; захаванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі; ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.
«Фарміруемы на аснове гэтых ацэнак рэйтынг дзяржаўных арганізацый стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу», - гаворыцца на Партале рэйтынгавай ацэнкі.
Пакуль толькі тры арганізацыі Чэрвеньскага раёна былі ацэненыя карыстальнікамі - Цэнтральная раённая бальніца, райпо і ЖКГ.

