У сувязі з гэтым катэгарычна забараняецца:
- гуляць паблізу паветраных ліній электраперадачы і падстанцый;
- рабіць накіды на драты паветраных ліній і запускаць папяровага «змея» зблізку іх;
- залазіць на апоры паветраных ліній і шчоглавыя падстанцыі, прыстаўляць да іх лесвіцы і іншыя прадметы;
- пранікаць за агароджу і ўнутр падстанцый, адкрываць дзверцы электрычных шчыткоў, узломваць дзверы ТП;
- залазіць на дахі дамоў і збудаванняў, а таксама на дрэвы, калі паблізу праходзяць лініі электраперадач;
- набліжацца на недапушчальную адлегласць (бліжэй 8м) да ляжачага на зямлі провада, ўпаўшага на драты дрэва і знаходзячайся пад напругай апоры ЛЭП.
Энергааб'екты - не месца для гульняў і забаў! Будзьце асцярожныя! Беражыце сваё жыццё! Няшчасце лягчэй прадухіліць, чым расплачвацца за вынік сваёй бестурботнасці.
Шаноўныя грамадзяне, калі вы выявілі пашкоджанне паветранай або кабельнай лініі, вам сталі вядомыя выпадкі пранікнення старонніх асоб у электраўстаноўкі, адсутнасці на іх устройстваў, якiя зачыняюцца, просім паведаміць у Чэрвеньскі раён электрычных сетак па тэлефоне 29-3-04
Мікалай Суша, галоўны інжынер Чэрвеньскага РЭС

