Удзел у акцыі «Дарогі дабра ў краіну ведаў», якая праводзіцца Мiнскай абласной натарыяльнай палатай Беларускай натарыяльнай палаты, прымеркаванай да Дня ведаў, прымуць натарыусы натарыяльных кантор і натарыяльнага бюро Мінскай вобласці.
На працягу працоўнага дня грамадзяне, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Мінскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў , шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці і здзяйснення выканаўчых надпісаў.
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро Мінскай вобласці і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.
Галіна Осіпава , натарыус Мінскай абласной натарыяльнай акругі (г.Чэрвень)

