Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
29 Жнівень 2019

Адукацыйная стратэгія Чэрвеньскага раёна: інтэлект, творчасць, патрыятызм - педагогі раёна абмеркавалі напрамкі дзейнасці ў новым навучальным годзе

На традыцыйную раённую канферэнцыю сабраліся кіраўнікі і педагогі школ раёна, устаноў дадатковай адукацыі, сярод запрошаных - начальнік Чэрвеньскага РАУС Аляксей Пратаповіч і першы намеснік начальніка РАНС Павел Купрацэвіч. Ганаровыя госці педагагічнага форуму - намеснік начальніка Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька і рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Інга Кандрацьева.

У фае раённага Цэнтра культуры і вольнага часу была разгорнута выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў, выхаванцаў і педагогаў, якая паказала ва ўсёй разнастайнасці таленты дарослых і дзяцей. Удзельнікаў канферэнцыі сустракаў ансамбль «Ігуменскі крыніцы», танцавальны ансамбль Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі iм.Х. Суціна г. п. Смілавічы.

На пленарным пасяджэнні педагогі раёна падвялі вынікі работы мінулага навучальнага года і намецілі шляхі рэалізацыі планаў на будучы 2019-2020 навучальны год.

Шэраг педагогаў раёна атрымалi заслужаныя ўзнагароды. Пра гэта і пра вынікі працы канферэнцыі вы даведаецеся з інфармацый на сайце і ў адным з бліжэйшых нумароў газеты «Раённы весник».

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць