На мінулай раённай педагагічнай канферэнцыі іх уручыла рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Інга Кандрацьева: Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – настаўніку працоўнага навучання Смілавіцкай СШ №2 Алене Валянцінаўне Кулага і грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Таццяне Зехоўне Елісеевай, настаўніку біялогіі гэтай жа навучальнай установы.
Узнагароды ўручаны за шматгадовую добрасумленную працу па выхаванню і навучанню падрастаючага пакалення, развіццё і ўдасканаленне навучальнага працэсу, за дасягнутыя поспехі па падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд і конкурсаў розных узроўняў.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара