Спецыяльныя выбарчыя рахункі прэтэндэнты на месцы ў парламенце адкрываюць пасля таго, як іх зарэгіструюць кандыдатамі ў дэпутаты ў падраздзяленнях Беларусбанка. Новаўвядзенне цяперашняй выбарчай кампаніі ў тым, што пералічваць сродкі ў фонд можна праз сістэму інтэрнэт-банкінгу.
Выбарчыя фонды ствараюцца добраахвотна для фінансавання перадвыбарнай агітацыі. Ён можа быць сфармаваны за кошт уласных сродкаў кандыдата ў дэпутаты (не больш за 1000 базавых велічынь, цяпер гэтая сума складае Br25, 5 тыс.). Грамадзяне таксама маюць права ўносіць ахвяраванні. Памер унёску аднаго чалавека ў сукупнасці не можа перавышаць 5 базавых велічынь, гэта Br127, 5. Юр. асоба можа пералічыць не больш за 10 БВ (Br255). Агульная сума выдаткаў не павінна перавышаць 1000 базавых.

