Многія чэрвеньскія футбольныя заўзятары ведаюць, што сёння ўвечары ў Барысаве - матч за месца ў групавой стадыі Лігі Еўропы УЕФА. БАТЭ гуляе з Астаной. Гульня пачнецца ў восем вечара. На трыбунах будуць і фанаты футбола з Чэрвеня, як гэта бывае амаль на кожнай адказнай гульні з цікавымі гасцямі.
Вядома, заўзятары возьмуць на стадыён свае атрыбуты - шалікі, сцягі, плакаты. Але самым арыгінальным чынам падтрымаць каманду вырашыла Яндэкс.Таксi. У Барысаве частку машын ўпрыгожылі нумарамі і прозвішчамі футбалістаў БАТЭ. Чэрвенцы, хто паедзе сёння на матч у Барысаў, уважліва глядзіце па баках, магчыма, менавіта сёння вы сустрэнеце на вуліцы «любімага гульца»! Колі не лянота, загадзя рабіце фоткі: наступным крокам гэта таксі збіраецца аб'явіць конкурс, дзе, каб атрымаць прыз, трэба сабраць фота адзінаццаці нумароў.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з сеткі ВК

