Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

30 Жнівень 2019

Аддзел эканомікі Чэрвеньскага райвыканкама правёў семінар для прадпрымальнікаў

29 жніўня ў вялікай зале райвыканкама прайшоў семінар для індывідуальных прадпрымальнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу.

У пачатку семінара начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Вольга Пархачова распавяла ўдзельнікам мерапрыемства аб развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Чэрвеньскім раёне. Аб умовах крэдытавання і прадастаўлення пакетаў банкаўскіх паслуг для малога і сярэдняга бізнесу вялі гутарку прадстаўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг №627 ААТ «ААБ Беларусбанк» Вольга Казлова і ЦБП №627 ААТ «Белаграпрамбанк» Наталля Корзун. Начальнік аддзела па землеўпарадкаванню Алена Пачасуй прадставіла інфармацыю аб невыкарыстоўваемых аб'ектах і зямельных участках, прапанаваных для продажу і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Аб патрабаваннях дзяржавы ў галіне своечасовасці выплаты і падтрыманні годнага ўзроўню заработнай платы казала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Людміла Дзядзюк. На пытанні прысутных у галіне падатковага заканадаўства і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны адказалі начальнік упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Чэрвеньскім раёне Іна Курэйчык і намеснік начальніка раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны Наталля Чумак.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць