Асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца: недапушчэнне выпадкаў электратраўматызму, у тым ліку дзіцячага электратраўматызму, у побыце, зніжэнне колькасці пажараў адбываючыхся па прычыне не захавання грамадзянамi правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва ў пытаннях электра-і пажарабяспекі.
У рамках правядзення дадзенай акцыі Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыяй плануецца ажыццявіць:
- для персаналу ГУ «Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псiха-фізічнага развіцця» правядзенне лекцыі на тэму захавання патрабаванняў электрабяспекі ў побыце і на вытворчасці з аглядам няшчасных выпадкаў, звязаных з паразай электрычным токам. Таксама, будзе ажыццёўлена трансляцыя відэаролікаў па прафілактыцы электрабяспекi. Пасля лекцыі ў фармаце дыялогу персаналам Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыі будуць дадзены адказы на цікавячыя аўдыторыю пытаннi, выдадзены памяткі па электрабяспецы
- з выхаванцамі ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Чэрвень» і ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Чэрвень» правядзенне тэматычных заняткаў у фармаце відэаўрок на тэму «Добрая энергія - дзецям» з распаўсюджваннем плакатаў электрабяспекi, а самым уважлівым і дапытлівым - прыемныя сюрпрызы.
Дзяржаўны інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Чэрвенскай раённай энергагазінспекцыі Камінскі Д.У.

