Сярод найбольш значных аб'ектаў, якія трэба было адрамантаваць ці добраўпарадкаваць да свята, - гэта будынкі і прылеглыя тэрыторыі участковай бальніцы, дзіцячага сада - сярэдняй школы, сельвыканкама, ААТ «Раванічы» і інш. Па адных установах і арганізацыях работы завершаны, па іншых - знаходзяцца ў актыўнай ці завяршальнай стадыі.
Віталь Казлоў таксама агледзеў тэрыторыю парку, дзе знаходзіцца сядзіба Слацвінскіх, даручыў ачысціць берагi найблізкага возера ад дзікай параслі і смецця.
Нагадаем, раённае свята «Дажынкі» адбудзецца 21 верасня. І ў Раванічах, якія ў гэтым годзе прымаюць у сябе галоўнае свята хлебаробаў раёна, ідзе актыўны ход добраўпарадкавання і навядзення парадку.

