Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Верасень 2019

Праезная частка вуліц у Чэрвені стане лепш: вядзецца падсыпка дарог асфальтабетонным гранулятам

Як растлумачылі ў Чэрвеньскім ЖКГ, у рамках рэканструкцыі рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі М-4, будзе заменена яе пакрыццё. На гэта спатрэбіцца каля 10-15 тысяч тон асфальта-бетону.

Старое пакрыццё здымаецца, з дапамогай адмысловай машыны і ператвараецца ў гранулят. Прынята рашэнне старшыні райвыканкама па рацыянальным яго выкарыстанні для ўмацавання дарожнага пакрыцця вуліц і праездаў.

Работы пачаліся на мінулым тыдні, працягваліся ў выходныя дні, праца вядзецца і зараз. Ужо падсыпаны некаторыя вуліцы: А.Кашавога, Б.Хмяльніцкага, Някрасава і некаторыя іншыя. Плануецца падсыпка 33 дарог. Гэта залежыць ад колькасці атрыманага грануляту.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць