Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Верасень 2019

Дырэктар Чэрвеньскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва» Святлана Тапырык: «Шукаем новыя шляхі рэалізацыі прадукцыі, наладжваем выпуск новай»

Асноўная наша задача - забеспячэнне насельніцтва і арганізацый раёна цвёрдымі відамі паліва. У сувязі з тым, што аб'ём рэалізацыі дроў і брыкету з кожным годам падае (адбываецца натуральнае змяншэнне насельніцтва, хтосьці падводзіць газ), мы шукаем новыя шляхі рэалізацыі прадукцыі, наладжваем выпуск новай.

(на здымку: злева направа - галоўны бухгалетр Наталля Лазовік, вядучы эканаміст Святлана Бажко, галоўны інжынер Іван Граблюк і Іна Фабенюк)

Рэалізуем дровы ў клеці на ўнутраны рынак і на экспарт, аказваем транспартныя паслугі іншым прадпрыемствам, рэалізуем піламатэрыялы. У гэтым годзе асвоілі яшчэ адзін від дзейнасці - прадаем камбікорм. Гэтая паслуга карыстаецца попытам.

У зімовы перыяд прадпрыемства працуе не на поўную магутнасць: насельніцтва зімой мала купляе паліва. Таму ў гэты час года перамыкаемся на іншы від дзейнасці: збіваем кантэйнеры, складаем дровы.

Гонар нашага прадпрыемства - добрасумленныя і адказныя працаўнікі. Фёдар Жылёнак працуе ўжо восем гадоў у калектыве. Па яго слядах пайшлі сыны - Раман і Руслан. Бацька працуе на лесавозы, Раман - кіроўца, Руслан - дровакол.

Кіроўца Аляксандр Кудзіновіч, кіроўца пагрузчыка Уладзімір Сушкевіч, які з'яўляецца пераможцам шматлікіх конкурсаў, раённага спаборніцтва; трактарыст Мікалай Кацько, (на здымку). Яны працуюць больш за 25 гадоў. Людзі камунікабельныя, актыўныя, аўтарытэтныя, ўмеюць знайсці агульную мову з насельніцтвам і калектывам.

На пілараме працуе Віктар Сушыцкi, які са школьнай лавы прыйшоў на прадпрыемства, па-майстэрску асвоіў прафесію і працуе на прадпрыемстве 17 гадоў. Год працуе на вытворчасці Антон Беразоўскі, але ўжо паказвае добрыя вынікі.

Я ўдзячная нашым работнікам за добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў, віншую калектыў з прафесійным святам. Жадаю здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў у працы.

Запісала Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць