Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

02 Верасень 2019

У пятнаццаці школах Чэрвеньскага раёна празвінеў першы званок

Сёння, 2 верасня, у пятнаццаці школах Чэрвеньскага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. За парты селі 3177 навучэнцаў, з іх 357 дзяцей пераступілі школьны парог упершыню.

У Раванічах дружная школьная сям'я папоўнілася 10 першакласнікамі. Ганаровае права вывесці іх на першую школьную лінейку далі выпускнікам 11-га класа.

- Самае хвалюючае і кранальнае свята сёння ў нашых першакласнікаў, - адзначыла дырэктар Раваніцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы Валянціна Ільмоўская, адкрываючы школьную лінейку. - Я жадаю, каб у іх на шляху разам з класным кіраўніком Наталляй Іванаўнай Кацько ўсё атрымалася, каб яны дасягнулі вялікіх поспехаў.

Па традыцыі на школьнай лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч, кіраўнік спраў Раваніцкага сельвыканкама Ірына Макаранка, дырэктар ААТ «Раванічы» Сяргей Кіпець і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства Тамара Цітавец, настаяцель Крыжаўзвіжанскай царквы айцец Аляксандр. Яны прэзентавалі школе спартыўны інвентар і вучэбны дапаможнік. Сельскагаспадарчая арганізацыя «Раванічы» дапоўніла спартыўныя падарункі грашовым сертыфікатам на 250 рублёў, яшчэ 1000 рублёў прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства выдзеліла ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі па падрыхтоўцы дзяцей у школу. Акрамя таго, Сяргей Кіпець і Тамара Цітавец адзначылі вучняў, праявіўшых сябе падчас працоўнага лета.

Валянціна Ільмоўская і Ларыса Асановіч выказалі словы падзякі бацькам і педагогам за узаемадапамогу ў выхаванні дзяцей, шэфствуючым над школай прадпрыемствам - за садзейнічанне ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.

- Мне вар'яцкi хочацца, каб тысячы узнагарод і медалёў у новым навучальным годзе заваявалі педагогі і навучэнцы гэтага творчага і прафесійнага калектыву, - прызналася Ларыса Асановіч.

Фінальным акордам ўрачыстай лінейкі стаў першы школьны званок, які далі вучаніца першага класа Марыя Глухенька і адзінаццацікласнік Сяргей Дзямідчык. Ён сабраў вучняў на ўрок, які ў гэтым годзе называецца «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць