4 верасня 2019 г. у арганізацыях раёна пройдзе Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі.
У рамках Адзінага дня бяспекі будуць праведзены Дні аховы працы, арганізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці (семінары, круглыя сталы), абноўлена наглядна-выяўленчая прадукцыя на тэматычных стэндах па ахове працы. Па выніках праверак стану ўмоў і аховы працы на рабочых месцах адбудуцца нарады з удзелам кіраўнікоў арганізацый, прафсаюза, на якіх будзе прааналізаваны стан аховы працы ў структурных падраздзяленнях арганізацый, разгледжаны меўшыя месца выпадкі парушэння патрабаванняў па ахове працы.

