Па словах начальніка аддзялення Святланы Дайліда, «дзіцячы куток» дапамагае кліентам-бацькам і аператарам пошты.
- Часта да нас прыходзяць мамы з малымі, - сказала Святлана Іванаўна.
- І бывае складана маленькаму чалавечку адстаяць чаргу. Многія дзеткі капрызяць, таму бацькі вымушаныя сыходзіць так і не скарыстаўшыся нашымі паслугамі. Каб не губляць кліентаў, кіраўніцтвам Белпошты было прынята рашэнне аб стварэнні «дзіцячых куткоў» на поштах па ўсёй Беларусі.
Гэта дапамагае бацькам у наглядзе за малым, а таксама станоўча адбіваецца на працы аператара. Цішыня, супрацоўнікі больш уважлівыя і не здзяйсняюць памылак.
Для таго, каб стварыць «дзіцячы куток», мы закупілі круглы столік і стульчыкі, альбомы для малявання, фламастэры, кнігі і размалёўкі. Цяпер дзеткі занятыя, у зале не шумна.
Нам важны кожны кліент, таму мы стараемся стварыць камфорт і зручнасць для наведвальнікаў.

