«Ён па-сапраўднаму клапаціцца пра людзей!» - кажуць пасажыра «двойкі».
У чым выяўляецца клопат? Калі хтосцi ледзь-ледзь спазніўся і бяжыць да ад'язджаючага аўтобуса, кіроўца заўсёды пачакае. Заўсёды сочыць за выходзячымi і ўваходзячымi пасажырамі, каб падчас зачыніць дзверы, нікога не прыціснуўшы, не напалохаўшы, не раззлаваць перад пачаткам або ў канцы нялёгкага працоўнага дня. І едзе заўсёды акуратна, спакойна, памятаючы, што, як кажуць, «не дровы вязе».
«Ён вельмі абаяльны чалавек, добры, сардэчны!» - кажуць пасажыры «двойкі» пра Аляксандра Русаковіча.
Аднак, калі б яны ездзілі на «адзінцы», то сустрэлі б у ёй... дакладна такога ж прыгожага кіроўцу! Магчыма, пасажыры гэтага рэйса проста не такія актыўныя, і не зьвярнуліся ў газету, але на другім гарадскім маршруце ездзіць не менш бездакорны, спагадны і добразычлівы прафесіянал сваёй справы - Анатоль ХОНСКI. Ён таксама заслугоўвае павагі і ўдзячнасці за сваю працу.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Кацярыны ШАПУНОВАЙ

