«Праца па навядзенні парадку на зямлі павінна быць пастаяннай і сістэмнай», - дадаў Віталь Казлоў.
На мінулым тыдні раённая інспекцыя аховы прыроды і навакольнага асяроддзя абследавала 35 тэрыторый, выяўлена 15 несанкцыянаваных звалак, многія з якіх знаходзяцца на закрытых міні-палігонах. Па словах начальніка інспекцыі Валянціна Пузанкова, найбольш буйныя - ля населеных пунктаў Клінок і Старына. Землекарыстальнікам, а ў асноўным гэта сельскагаспадарчыя арганізацыі, выдадзены рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў ва ўстаноўленыя тэрміны. Валянцін Пузанкоў таксама падкрэсліў, што за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 15.63 КаАП.
Разам з пытаннем аб ліквідацыі несанкцыянаваных міні-палігонаў на нарадзе абмяркоўвалася і схема вывазу цвёрдых камунальных адходаў, забяспечанасць населеных пунктаў смеццевымі кантэйнерамі. Валянцін Пузанкоў адзначыў, што маюцца парушэнні тэрміну вывазу ТКО, за што абслугоўваючая арганізацыя ўжо прыцягвалася у бягучым годзе да адказнасці.
Віталь Казлоў акцэнтаваў увагу на тым, што раённым службам, у прыватнасці санітарна-эпідэміялагічнай і прыродаахоўнай, неабходна ўзмацніць кантроль за выкананнем правілаў абыходжання з адходамі.

