Тым больш, што кожная серада ў Чэрвені ў апошні час заўсёды - культурная. Бо раённы Цэнтр культуры і вольнага часу дае жыхарам Чэрвеня магчымасць выдатна правесці час, адпачыць і набрацца станоўчых эмоцый на невялікім канцэрце, які праходзіць у рамках праекта «Культурная серада».
Вось і 4 верасня на прыгожай пляцоўцы перад РЦКiД сабралася шмат гледачоў. Хто сядзеў у імправізаванай «глядзельнай зале» пад адкрытым небам, а хто і падтанцоўваюць вясёлым «Чэрвенскім балагурам» - песні і музыка, байкі і жарты ўсім гледачам вельмі спадабаліся! Прыйшлі на мерапрыемства і пажылыя людзі, і моладзь, і падлеткі, і дзеці.
Хлопцы ў ансамблі сапраўдныя артысты, усе ўзросты змаглі захапіць! Іх цікава слухаць, яны сапраўды ствараюць добры настрой.
Праходзячыя міма чэрвенцы хоць на пару хвілін, але таксама затрымліваліся, каб усміхнуцца, папляскаць, пахваліць. «Культурная серада» сапраўды стварае нейкую дабратворную і добразычлівую аўру сваім уплывам. Калі б цёплае лета ніколі не канчалася, так бы і ўвесь год можна было на такія канцэрты хадзіць!..
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

