Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

06 Верасень 2019

Чэрвеньскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: за 8 месяцаў у раёне зарэгістравана 12 лабараторна пацверджаных выпадкаў шаленства ў жывёл

З гэтых 12 выпадкаў шаленства ў жывёл: 11 - гэта лісы і 1 цяля. Варта адзначыць, што за ўвесь мінулы, 2018 год, было зарэгістравана 4 лабараторна пацверджаных выпадку шаленства сярод жывёл. Гэта таксама былі лісы.

Атрымалі антырабічныя прышчэпкі супраць шаленства ў выніку кантакту з жывёламі 72 чалавекі. Такой колькасці прышчапляемых можна было б пазбегнуць, калі б мы маглі неяк сябе засцерагчы, пазбягаць непатрэбных кантактаў з жывёламі, асабліва дзікімі або безнагляднымі.

Ад укусаў жывёл часта пакутуюць дзеці, таму неабходна пастаянна праводзіць з імі тлумачальную працу.

Дзякуючы праводзімай медыкамі прафілактычнай рабоце, выпадкаў шаленства сярод насельніцтва не зарэгістравана.

Шаленства па-ранейшаму, ва ўсім свеце застаецца сур'ёзнай і не вырашанай праблемай. Штогод больш за 10 мільёнаў людзей падвяргаюцца імунізацыі супраць шаленства ў выніку кантакту з жывёламі.

Асноўнай крыніцай прыроднага шаленства ў Рэспубліцы Беларусь на працягу многіх гадоў з'яўляецца лісіца. Эпідэміялагічнае значэнне маюць і іншыя дзікія драпежныя жывёлы (янотападобныя сабакі, ваўкі, вожыкі), а таксама сабакі і каты. Могуць заражацца на шаленства і перадаваць вірус іншым жывёлам і чалавеку буйная рагатая жывёла, коні і іншыя траваедныя жывёлы.

Тым, хто трымае жывёл (сабак, кошак), перш за ўсё, неабходна выконваць правілы іх утрымання і штогод у абавязковым парадку рабіць ім прафілактычныя прышчэпкі супраць шаленства.

Не варта падбіраць на дачы, у лесе, на вуліцы дзікіх і безнаглядных хатніх жывёл. Не варта таксама пазбаўляцца ад жывёлы, пакусаўшай або падрапаўшай чалавека, па магчымасці за ім павінна быць ўстаноўлена 10-дзённае ветэрынарнае назіранне.

Пры з'яўленні дзікіх жывёл на асабістых падворках у сельскай мясцовасці, на тэрыторыі населенага пункта трэба прыняць усе меры асабістай засцярогі і забеспячэння бяспекі блізкіх, паколькі здаровыя дзікія жывёлы, як правіла, пазбягаюць сустрэчы з чалавекам.

Калі кантакту з жывёлай, нават вонкава здаровай, ўсё ж пазбегнуць не атрымалася, неабходна ў максімальна кароткія тэрміны самастойна правесці першасную апрацоўку раны (пры пакусанні або аслiненнi жывёлай) і неадкладна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Толькі лекар можа ацаніць рызыку магчымага заражэння вірусам шаленства і прызначыць прышчэпачны курс.

Варта памятаць: чым раней пачата імунізацыя супраць шаленства, тым верагодней спрыяльны зыход у сітуацыі, якая склалася. Ні ў якім разе не варта адмаўляцца ад прызначанага лячэння і самастойна перарываць яго, гэта можа прывесці да трагічных наступстваў.

Зоя САВАЙТАН, памочнік урача эпідэміёлага ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць